Час, праведзены з сям'ёй - бясцэнны! Адправіцца на адпачынак на бераг самага вялікага возера ў найчысты маляўнічы куток Беларусі - гэта выдатны варыянт сумеснага адпачынку!
У санаторыі мы ўлічваем запатрабаванні дзяцей розных узростаў. У нас прадугледжаны розныя варыянты баўлення часу, таму адпачынак з дзецьмі ў санаторыі «Прыазёрны» не здасца Вам стомным і сумным!
У санаторыі створаны ўсе ўмовы для камфортнага адпачынку з дзецьмі: ёсць дзіцячы пакой, ложкі, дзіцячыя стульчыкі, анімацыя, поле для міні-футбола, пракат веласіпедаў і самакатаў.
У кошт дзіцячай пуцёўкі без лячэння ўваходзіць штодзённае наведванне басейна і 3-х разавае харчаванне па прынцыпе шведскі стол. Для прафілактыкі лячэння ВРВІ ў дзяцей распрацавана аздараўленчая праграму "Здаровае дзіця"!
Для прафілактыкі лячэння ВРВІ ў дзяцей распрацавана аздараўленчая праграма "Здаровае дзіця"!
Праграма рэалізуецца пры засяленні дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў на дадатковае месца.
Пакой знаходзіцца на 2-м паверсе корпуса "Блакітны. Адкрыта штодня, акрамя нядзелі і панядзелка, з 09.30 да 13.30. Будзе працаваць да наступлення сапраўднага цяпла на вуліцы.
А пасля - дзіцячы пакой "Маленькая краіна" пераедзе ў летні павільён, у якім таксама знаходзіцца і пункт пракату (за фантанам).
Зараз, у любое надвор'е, у дзетак ёсць уласная прастора для гульняў і забаў, а ў бацькоў - магчымасць даверыць сваіх малых нашаму дасведчанаму выхавацелю, які пацешыць і нагледзіць за Вашымі дзеткамі.
У санаторыі для дзяцей арганізуюцца розныя майстар-класы, віктарыны і настольныя гульні, дзіцячыя танцы і конкурсы.
Працуе ў летні перыяд. Размешчаны ў шматфункцыянальным павільёне, размешчаным за фантанам, побач з дзіцячай пляцоўкай. Рэжым працы: штодзень з 9-30 да 20-00, абед з 13-30 да 14-00.
У санаторыі "Прыазёрны" ёсць усё самае неабходнае для таго, каб нашы маленькія госці змаглі з карысцю правесці вольны час, атрымаць зарад добрага настрою і цудоўныя ўражанні ад адпачынку ў нашым санаторыі!
Дзеці ў санаторыі прымаюцца з 2-х гадоў на платнай аснове з прадастаўленнем харчавання і аказаннем медыцынскіх паслуг.
Для дзяцей да 2-х гадоў прапануем размяшчэнне без спагнання аплаты (папярэдне знаходжанне дзіцяці да 2-х гадоў неабходна ўзгадніць з сектарам продажу).
Рэспубліканскае санаторна-курортнае ўнітарнае
прадпрыемства санаторый "Прыазёрны"
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
222395, Рэспубліка Беларусь, Мiнская вобл.,
Мядзельскі р-н, к/п Нарач, вул. Пясчаная, 21
УНП 690000007, рэгіструючы орган-Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Вышэйстаячы дзяржаўны орган:
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
вул. к. Маркса, 38
220016, г. Мінск
Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00
Браніраванне пуцёвак:
+375-17-97-20400
+375-17-97-21580
© 2005-2023, Санаторый "Прыазёрны" Працуе на базе Инсаер |