Афіцыйны сайт санаторыя "Прыазёрны" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Санаторий Приозерный+375-17-97-20400

Харчаванне

У санаторыі харчаванне ажыццяўляецца па тыпу - шведскі стол.
Харчаванне, арганізаванае па тыпу «шведскі стол», адрозніваецца вялікай разнастайнасцю ў параўнанні з іншымі тыпамі харчавання. Для гасцей санаторыя ў свабоднай выкладцы прапануюцца разнастайныя закускі, супы, некалькі відаў другіх страў, некалькі відаў гарніру, розныя сокі і напоі.
Пры арганізацыі харчавання па тыпу харчавання "шведскі стол" госць ужо з першых дзён можа выбіраць стравы па сваім меркаванні, пры харчаванні па заказным меню заказ прымаецца толькі на трэці дзень, першыя дні прапануюцца дзяжурныя стравы.
Харчаванне ў санаторыі "Прыазёрны" арганізавана ў 2-х прасторных залах на першым і другім паверхах корпуса «Прыазёрны». Сталовыя аснашчаны сучасным тэхналагічным, халадзільным абсталяваннем, салата-барамі, кава-апаратамі. У залах ўстаноўлены кандыцыянеры. Адпачываючыя сілкуюцца ў адну змену.
У залах ёсць стульчыкі для кармлення дзяцей.
Адпачываючых абслугоўваюць кваліфікаваныя кухары і добразычлівыя афіцыянты.

Дыеты, якiя прызначаюцца ў санаторыі "Прыазёрны":
Дыета П (блізкі аналаг нумарной сістэмы: дыета 5)

Мэта прызначэння: стварэнне спрыяльных умоў для нармалізацыі парушаных функцый органаў стрававання.
Асноўныя паказанні да прызначэння: вострыя і абвастрэнне хранічных захворванняў страўнікава-кішачнага тракту, печані, падстраўнікавай залозы.
Ежа рыхтуецца ў адварным, паравым або запечаным выглядзе.
Дыета Б (блізкі аналаг нумарной сістэмы: дыета 15)
Мэта прызначэння: забеспячэнне фізіялагічна паўнавартасным харчаваннем.
Асноўныя паказанні да прызначэння: захворванні і стан, якія не патрабуюць адмысловых дыет. Цукровы дыябет 2-га тыпу.
Ежа рыхтуецца ў адварным, паравым, запечаным, смажаным выглядзе.
Дыета М (высокабялковая)
Мэта прызначэння: забяспечыць арганізм неабходнай колькасцю бялку.
Асноўныя паказанні да прызначэння: цукровы дыябет 1-га тыпу; захворванні і станы, якія патрабуюць павышанай колькасці бялку, парушэнні ўсмоктвання, захворванні нырак з нефратычным сіндромам без парушэння азотовыдзяльнай функцыі, анемія, інфекцыйныя захворванні.
Сталовая працуе па наступным раскладзе:
Сняданак: 8.30. - 10.00
Абед: 13.30. - 15.00
Вячэра: 18.30. - 20.00

3D-панарама сталовай

7 прычын, па якіх больш за 12 тысяч чалавек штогод прыязджаюць у санаторый «Прыазёрны» і застаюцца задаволеныя

7

Проста таму - што хочацца сюды вярнуцца

6

Разнастайнасць праграмы, экскурсіі і забавы, SPА, басейн і лазня, бар, піцэрыя

5

Лячэбная  база і нумарны фонд злучаны ацяплянымі пераходамі, ліфты, гарачая вада, Wi-Fi, шведскі стол

4

Чыстае  паветра, зручнае месцазнаходжанне, побач  найбуйнейшае ў Еўропе возера Нарач, хвойны  лес і курортны пасёлак

3

Навейшыя медыцынскія методыкі, лячэнне шырокага спектру захворванняў, аздараўленчыя праграмы, мінеральная крыніца

2

Прымальныя цэны. Разумныя суадносіны Цана-Якасць. Акцыі і зніжкі пастаянным гасцям. Праца індывідуальная  з кожным.

1

Сучасная медыцынская база, камфортныя нумары, уважлівы, ветлівы, прафесійны калектыў