НОВАЕ !!! У лячэнні ўралагічных захворванняў з'явіліся дадатковыя магчымасці. Для лячэння выкарыстоўваецца сучасны унікальны апарат ударна-хвалевай тэрапіі BTL-6000 SWT. З яго дапамогай праводзіцца лячэнне наступных захворванняў
• дабраякасная гіперплазія прадсталёвай залозы;
• хранічны прастатыт;
• хвароба Пейроні;
• эрактыльная дысфункцыя;
• бактэрыяльны прастатыт.
Лячэнне новым апаратам спалучаецца з прымяненнем выкарыстоўваемых раней методык, у тым ліку лячэбны і дыягнастычны масаж прастаты, лячэнне апаратна- праграмным комплексам «Андро-гін».
Апарат ударна-хвалевай тэрапіі BTL-6000 SWT з'яўляецца навінкай для лячэбных устаноў і пакуль не выкарыстоўваецца ў іншых санаторыях Беларусі. тэл. +3751797 21403 Прыём вядзе урач- уролаг 1-ай кваліфікацыйнай катэгорыі Хаванскі Віктар Іосіфавіч.
Лячэнне і прафілактыка вострых і хранічных захворванняў мочапалавой сістэмы (хранічныя, вострыя цыстыты, прастатыты, дабраякасная гіперплазія прастаты + прастатыт, хранічны піяланефрыт, мочакаменная хвароба, гіперактыўны мачавы пузыр, нетрыманне мачы лёгкай, сярэдняй ступені і г.д.).
Праводзіцца біяхімічнае даследаванне крыві, агульныя аналізы крыві і мачы, урэтральныя мазкі, аналіз соку прастаты, УГД дыягностыка нырак, мачавога пузыра, прастаты, лячэбны і дыягнастычны масаж прастаты, і лячэнне апаратна- праграмным комплексам «Андро-гін».
7 прычын, па якіх больш за 12 тысяч чалавек штогод прыязджаюць у санаторый «Прыазёрны» і застаюцца задаволеныя
Проста таму - што хочацца сюды вярнуцца
Разнастайнасць праграмы, экскурсіі і забавы, SPА, басейн і лазня, бар, піцэрыя
Лячэбная база і нумарны фонд злучаны ацяплянымі пераходамі, ліфты, гарачая вада, Wi-Fi, шведскі стол
Чыстае паветра, зручнае месцазнаходжанне, побач найбуйнейшае ў Еўропе возера Нарач, хвойны лес і курортны пасёлак
Навейшыя медыцынскія методыкі, лячэнне шырокага спектру захворванняў, аздараўленчыя праграмы, мінеральная крыніца
Прымальныя цэны. Разумныя суадносіны Цана-Якасць. Акцыі і зніжкі пастаянным гасцям. Праца індывідуальная з кожным.
Сучасная медыцынская база, камфортныя нумары, уважлівы, ветлівы, прафесійны калектыў
![]() ![]() | |
![]() |
© 2005-2019, Санаторый «Прыазёрны» Працуе на базе Інсаер |