Афіцыйны сайт санаторыя "Прыазёрны" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Санаторий Приозерный+375-17-97-20400

Кафэ і бары

БАР, корпус «Лазурны»

Рэжым працы: штодня з 15:00 да 01:00, абед з 19:00 да 20:00

У бары прапануецца шырокі асартымент алкагольных і безалкагольных напояў, безалкагольных кактэйляў, гарачы шакалад, фруктовыя дэсерты, марожанае, а таксама  вялікі выбар гарачых і халодных закусак

 

Кафэ-піцэрыя, корпус «Лячэбны» 1 паверх

Рэжым працы: штодня з 10:00 да 23:00 Абед з 15:00 да 16:00.
Тэл. для заказаў: 45-3-89
Сучаснае кафэ-піцэрыя радуе сваіх наведвальнікаў смачнымі і разнастайнымі стравамі па прымальным цэнах.
Галоўнай стравай кафэ-піцэрыі з'яўляецца піца! Яе можна заказаць непасрэдна ў кафэ альбо загаддзя па тэлефоне.
Прапануюцца стравы беларускай і італьянскай кухні. Адпачываючыя могуць выбраць закуску, першую страву, гарачую страву, смачныя дэсерты.
Інтэр'ер кафэ выкананы ў сучасна-класічным стылі. Хатнюю ўтульнасць ствараюць драўляныя элементы інтэр'ера. А рамантычныя ноткі дадаюць падпаленыя свечкі ў прыгожых падсвечніках.
Агульная ўмяшчальнасць кафэ - 33 пасадачныя месцы.

 

БАР лазневага комплексу, Корпус «Лячэбны» 1 паверх

Рэжым працы: сераду-нядзеля - з 18.00 да 22.00. выхадныя - панядзелак, аўторак

 

Фіта БАР, Корпус «Лячэбны» 1 паверх

Рэжым працы: Панядзелак -пятніца - з 10.00 да 14.00. Субота - з 10.00 да 12.00. Нядзеля выхадны.
Для падтрымання і ўмацавання імунітэту, аздараўлення, узняцця жыццёвага тонусу і настрою ў фіта-бары прапануюцца травяныя зборы: успакайваючы, вітамінны, супрацьатэрасклератычны і іншыя.
Фіта-барам можна карыстацца па прызначэнню ўрача або самастойна.

БАНКЕТНЫ   ЗАЛ, корпус "Лазурны", памяшканне боўлінгаЗапрашаем  для адпачынку і правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў кампаніі да 15 чалавек, заказ страў і напояў - у бары "Лазурны".

7 прычын, па якіх больш за 12 тысяч чалавек штогод прыязджаюць у санаторый «Прыазёрны» і застаюцца задаволеныя

7

Проста таму - што хочацца сюды вярнуцца

6

Разнастайнасць праграмы, экскурсіі і забавы, SPА, басейн і лазня, бар, піцэрыя

5

Лячэбная  база і нумарны фонд злучаны ацяплянымі пераходамі, ліфты, гарачая вада, Wi-Fi, шведскі стол

4

Чыстае  паветра, зручнае месцазнаходжанне, побач  найбуйнейшае ў Еўропе возера Нарач, хвойны  лес і курортны пасёлак

3

Навейшыя медыцынскія методыкі, лячэнне шырокага спектру захворванняў, аздараўленчыя праграмы, мінеральная крыніца

2

Прымальныя цэны. Разумныя суадносіны Цана-Якасць. Акцыі і зніжкі пастаянным гасцям. Праца індывідуальная  з кожным.

1

Сучасная медыцынская база, камфортныя нумары, уважлівы, ветлівы, прафесійны калектыў