+375-1797-20400

Браніраванне:
+375-17-972-04-00

Рэсэпшэн:
+375-17-972-15-80
+375-17-974-12-34

Заезд
Выезд

Час, праведзены з сям'ёй - бясцэнны! Адправіцца на адпачынак на бераг самага вялікага возера ў найчысты маляўнічы куток Беларусі - гэта выдатны варыянт сумеснага адпачынку!

У санаторыі мы ўлічваем запатрабаванні дзяцей розных узростаў. У нас прадугледжаны розныя варыянты баўлення часу, таму адпачынак з дзецьмі ў санаторыі «Прыазёрны» не здасца Вам стомным і сумным!

У санаторыі створаны ўсе ўмовы для камфортнага адпачынку з дзецьмі: ёсць дзіцячы пакой, ложкі, дзіцячыя стульчыкі, анімацыя, поле для міні-футбола, пракат веласіпедаў і самакатаў.

У кошт дзіцячай пуцёўкі без лячэння ўваходзіць штодзённае наведванне басейна і 3-х разавае харчаванне па прынцыпе шведскі стол. Для прафілактыкі лячэння ВРВІ ў дзяцей распрацавана аздараўленчая праграму "Здаровае дзіця"!

Праграма "Здаровае дзіця"

Для прафілактыкі лячэння ВРВІ ў дзяцей распрацавана аздараўленчая праграма "Здаровае дзіця"!

Праграма рэалізуецца пры засяленні дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў на дадатковае месца.

Гульнявы пакой "Маленькая краіна"

Пакой знаходзіцца на 2-м паверсе корпуса "Блакітны. Адкрыта штодня, акрамя нядзелі і панядзелка, з 09.30 да 13.30. Будзе працаваць да наступлення сапраўднага цяпла на вуліцы.
А пасля - дзіцячы пакой "Маленькая краіна" пераедзе ў летні павільён, у якім таксама знаходзіцца і пункт пракату (за фантанам).
Зараз, у любое надвор'е, у дзетак ёсць уласная прастора для гульняў і забаў, а ў бацькоў - магчымасць даверыць сваіх малых нашаму дасведчанаму выхавацелю, які пацешыць і нагледзіць за Вашымі дзеткамі.

Дзіцячая анімацыя

У санаторыі для дзяцей арганізуюцца розныя майстар-класы, віктарыны і настольныя гульні, дзіцячыя танцы і конкурсы.

Новая сучасная дзіцячая пляцоўка
Міні футбол

Функцыянуе ў цёплы перыяд, мячы можна ўзяць у пункце пракату.

Пракат дзіцячых ровараў, самакатаў, ролікаў

Працуе ў летні перыяд. Размешчаны ў шматфункцыянальным павільёне, размешчаным за фантанам, побач з дзіцячай пляцоўкай. Рэжым працы: штодзень з 9-30 да 20-00, абед з 13-30 да 14-00.

Спартыўныя пляцоўкі

Баскетбольная, валейбольная пляцоўкі, пляцоўка для бадмінтона, міні-футбола, вулічныя трэнажоры - у нас ёсць усё, каб Вы маглі правесці вольны час на свежым паветры з задавальненнем і карысцю для здароўя.

Надзіманая горка, батут

Працуе ў летні перыяд на пляцоўцы перад шматфункцыянальным комплексам.

Умовы пражывання

Залы рэстарана абсталяваны дзіцячымі стульчыкамі і міні-зонай для малявання. У нумарах па запыце дастаўляюцца дзіцячыя ложкі і пасцельная бялізна. На шведскім стале прадугледжаны дыетычныя і парныя стравы, прыдатныя для збалансаванага дзіцячага харчавання.

У санаторыі "Прыазёрны" ёсць усё самае неабходнае для таго, каб нашы маленькія госці змаглі з карысцю правесці вольны час, атрымаць зарад добрага настрою і цудоўныя ўражанні ад адпачынку ў нашым санаторыі!

Дзеці ў санаторыі прымаюцца з 2-х гадоў на платнай аснове з прадастаўленнем харчавання і аказаннем медыцынскіх паслуг.
Для дзяцей да 2-х гадоў прапануем размяшчэнне без спагнання аплаты (папярэдне знаходжанне дзіцяці да 2-х гадоў неабходна ўзгадніць з сектарам продажу).

ЗАЯЎКА НА БРАНІРАВАННЕ
Дашліце нам дадзеныя і мы з вамі звяжамся
Прозвішча, імя, імя па бацьку*
Электронная пошта*
Ваш тэлефон з міжнародным кодам
Дата заезду

222395, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл.,
Мядзельскі р-н, к/п Нарач, вул. Пяшчаная, 21
УНП 690000007, рэгіструючы орган - Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт

Кантакты, браніраванне:

+375-17-97-20400
+375-17-97-21580

   

 

 

© 2005-2023, Санаторый "Прыазёрны"
Працуе на базе Инсаер
Бронирование
0